Пастар царквы "Новае жыццё" прызнаны чалавекам году

Пастар пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” Вячаслаў Ганчарэнка быў названы чалавекам году. Такое званне яму надаў мегапартал хрысціянскіх рэсурсаў IN VICTORY.

Інтэрнэт-партал вызначаў людзей, якія найбольш паўплывалі на расійскамоўнае хрысціянства ў мінулым годзе. Беларускі пастар атрымаў званне “Герой году”.

Гэтым ён быў ушанаваны за беспрэцэдэнтную для пост-савецкай прасторы акцыю — пост-галадоўку ў абарону храмавага будынку.

Нагадаем, што справа з абаронай царквы не скончылася. Менавіта ў гэтыя дні працягваецца суд паміж пратэстантамі і Мінскім гарвыканкамам.

Прысуд, верагодна, будзе абвешчаны 23 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі