Пастара Антонія Бокуна ізноў затрымалі

Сёння раніцай міліцыянты затрымалі пратэстанцкага пастара сталічнай царквы "Іаан Прадцеча" Аб'яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Беларусі Антонія Бокуна.
Яго затрымалі прама ў храме падчас набажэнства. Пастара абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапремства.

Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміла праваабаронца Марыя Савушкіна.

Марыя Савушкіна:
Двое міліцыянтаў арыштавалі пастара і прывезлі яго ў Цэнтральны РАУС. Там склалі пратакол, пасля чаго Антонія Бокуна адвезлі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік па вуліцы Акрэсціна. Заўтра адбудзецца суд

Нагадаем, 28 траўня Антонія Бокуна аштрафавалі на 620 тысяч рублёў за арганізацыю несанкцыянаванага набажэнства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі