Пастаўкі расійскага газу ў Беларусь могуць быць зніжаныя на 85%
Расійская кампанія "Газпрам" з 21 чэрвеня можа скараціць пастаўкі газу ў Беларусь на 85%. Як заявіў кіраўнік холдынга Аляксей Мілер, гэта звязана з запазычанасцю беларускага боку, інфармуе РИА Новости.
Нагадаем, у аўторак расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў даручыў кіраўніку "Газпрама" Аляксею Мілеру даць Беларусі пяць дзён на вырашэнне пытання аб ліквідацыі запазычанасці за газ (а яна складае больш за 190 млн долараў). Калі аплаты не будзе, Масква пагражае "скараціць пастаўкі газу ў Беларусь прапарцыйна запазычаснасці перад "Газпрамам".
"Улічваючы кошт ужо пастаўленага ў чэрвені газу і велічыню запазычанасці — 192 мільёны долараў, вызначана, што абмежаванне складзе 85% ад планавага аб'ёма паставак газу ў Беларусь. Рэшта — 15% — дазволяць Беларусі падтрымліваць газатранспартную сістэму ў рабочым стане да поўнай кампенсацыі запазычанасці, якая накапілася", — сказаў 17 чэрвеня Мілер.
Глядзі таксама па тэме: Чалы: "Газавы ўльтыматум" з'явіўся з-за правалу перамоваў па Мытным саюзе