Пасяджэнне саюзнага Саўміна пераносіцца

Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, прызначанае на 21 верасня, пераносіцца на недалёкі час. Аб гэтым сёння падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін. Паводле яго слоў, перанос тэрмінаў звязаны са зменамі ў расійскім урадзе.

Вышэйшая дзяржрада павінна зацвердзіць новы склад урада, "каб міністры на пасяджэнні саюзнага Саўміна мелі легітымнасць".

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі