Патоп у Віцебску, быў спынены грамадскі транспарт (фота, відэа)
Сёння ў гэтым абласным цэнтры выпала палова дэкаднай нормы ападкаў.
Стыхія панавала ў Віцебску каля гадзіны, моцны вецер, лівень і град парушылі рух грамадскага транспарту. З-за затаплення некалькіх участкаў вуліц спыняліся тралейбусы. На праспекце Фрунзэ на аўтамабіль звалілася дрэва. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Фота — МНС