Патрапіць на матч БАТЭ-“Рэал” хоча больш за 100 тысяч беларусаў
Арганізатары футбольнага матчу БАТЭ-"Рэал", які пройдзе 25 лістапада на мінскім стадыёне “Дынама”, атрымалі каля 100 тысяч заявак на білеты. Пры гэтым сталічная арэна можа прыняць толькі крыху больш за 30 тысяч чалавек. Як паведаміў старшыня Федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас, у касы гарадскога стадыёна Барысава паступіць 9 тысяч білетаў, а ў касах мінскай арэны будзе прададзена 14 тысяч. Акрамя таго каля 3 тысяч білетаў атрымаюць аматары футбола з абласцей.
У Мінску і Барысаве касы стадыёнаў пачнуць прадаваць білеты а 10-й гадзіне раніцы 19 лістапада. Прычым у адны рукі можна будзе набыць не больш за 4 білеты. Іх кошт складае ад 20 да 70 тысяч рублёў.
БЕЛТА