Патрэбу ў настаўніках замежнай мовы закрылі пенсіянерамі і студэнтамі

Праблема з недахопам настаўнікаў замежнай мовы ў Брэсцкай вобласці вырашаная. Нагадаем, на мінулым тыдні з'явілася інфармацыя, што, у сувязі з павелічэннем аб’ёму выкладання замежнай мовы на 1 гадзіну ў тыдзень, у агульнаадукацыйных школах Брэстчыны быў недахоп настаўнікаў. 
Намесніца загадчыка Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ірына Чоўжык распавяла Еўрарадыё, якім чынам знайшлі неабходную колькасць выкладчыкаў:

"Наколькі я ведаю, не паведамлялася з раёнаў, што ёсць праблема з настаўнікамі замежнай мовы. У свой час мы дамовіліся, што калі не будзе хапаць настаўнікаў-спецыялістаў, будзем звяртацца да тых, хто выйшаў на пенсію, да студэнтаў-старшакурснікаў. Такой сітуацыі, каб не праводзіліся заняткі, няма".

Еўрарадыё: Ці значыць гэта, што сітуацыя вырашылася з дапамогай сілаў, пра якія Вы казалі?

Ірына Чоўжык: "Дзе гэта неабходна было, так".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі