Патрыярх Кірыл: Беларусь — "ніякі не мост, ніякі не шлюз"

“Беларусь адназначна ніякі не мост, ніякі не шлюз. Так можна дайсці да таго, што масты і шлюзы будуць на ўсход ад Смаленска”, — такое меркаванне выказаў 25 верасня ў прамове ў мінскім Палацы Рэспублікі патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Такім чынам, патрыярх ускосна пацвердзіў, што Расія ўзяла курс на мінімізацыю транзітнай залежнасці ад Беларусі. Тым не менш, кіраўнік праваслаўнай царквы падкрэсліў, што грамадзяне Расіі лічаць Беларусь надзейным саюзнікам сярод усіх краін свету. А для Беларусі Расія — гэта “сяброўская дзяржава”, развіццё адносінаў з якой мае вялікі патэнцыял.

Кірыл заклікаў палітыкаў Расіі і Беларусі шанаваць саюз двух дзяржаў, “які багаслаўляецца праваслаўнай царквой” і не ставіць эканамічныя выгоды вышэй за агульную гісторыю і агульную будучыню.

“Пры ўсім гэтым мы павінны добра разумець, што існуюць суверэнітэты дзяржаў. Мы павінны падтрымліваць нацыянальную дзяржаўную годнасць, адначасова захоўваючы адзінства, здольнае забяспечыць нашую сумесную будучыню”, — дадаў патрыярх.

Прамова патрыярха Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыла цытуецца паводле партала СОБОР.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі