Паўла Севярынца і Аляксея Шэіна асудзілі на 15 сутак
Затрыманых учора апазіцыйных палітыкаў Паўла Севярынца і Аляксея Шэіна асудзілі сёння на 15 сутак кожнага. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў моладзевы актывіст Барыс Гарэцкі.
“Калі іх затрымалі, у Севярынца знайшлі ўлёткі з заклікам прыйсці на апазіцыйную акцыю 27 ліпеня. У выніку палітыкі былі асуджаныя за раздачу ўлётак з заклікам прыняць удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”
Па словах Гарэцкага, суды над іншымі моладзевымі актывістамі яшчэ працягваюцца. Нагадаем, учора былі затрыманыя сямёра маладзёнаў нібыта за раздачу ўлётак з заклікам прыйсці на мітынг 27 ліпеня.