Паўла Севярынца судзяць за свісток
У Баранавічах завяршыўcя суд над Паўлам Севярынцам, затрыманым сёння каля будынка суда, дзе праходзіла пасяджэнне па справе Яраслава Грышчэні.
Маладзёна абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. На Паўла Севярынца было складзена тры пратаколы.
Першы за дробнае хуліганства — палітык нібыта намерана гучна дзьмуў у свісток і тым самым парушаў грамадскі парадак. Другі пратакол за арганізацыю і ўдзел у масавай несанкцыянаванай акцыі, выкрыкваў лозунгі “Жыве Беларусь”, “Свабоду Грышчэню”.
Трэці — за супраціўленне супрацоўнікам міліцыі. Севярынец не пагадзіўся з пратаколамі, паколькі, паводле слоў самога палітыка, свістка ў яго не знайшлі, каля суда ён выказваў сваю грамадзянскую пазіцы, а супраціўленне аказаў, паколькі міліцыянты не прадставіліся.
Прысуд будзе вядомы праз гадзіну.