Паўлічэнка замяніў Сівакова

Былы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Юры Сівакоў, якога падазраюць у дачыненні да знікненняў вядомых людзей, нечакана склаў з сябе паўнамоцтвы старшыні савета Беларускай асацыяцыі ветэранаў спецназу “Гонар”.

На гэты момант асацыяцыяй кіруе скандальна вядомы палкоўнік Дзмітры Паўлічэнка. Паводле пэўнай інфармацыі, заяву аб выхадзе з арганізацыі рыхтуе і камандзір палка спецыяльнага прызначэння палкоўнік Юрый Падабед.


Супрацоўнікі Міністэрства унутраных спраў гавораць, што асноўнай прычынай сыходу кіраўніка асацыяцыі сталі напружаныя адносіны і нават канфлікты з Паўлічэнкам. Сам Сівакоў ад якіх-небудзь каментароў на дадзеную тэму катэгарычна адмаўляецца, паведамляе сайт “Беларускі партызан”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі