Паўночная Карэя зарабіла $200 млн у абыход санкцыяў

Паўночная Карэя зарабіла $200 млн у абыход санкцыяў

Паўночная Карэя зарабіла амаль 200 мільёнаў долараў за кошт экспарту забароненых тавараў у абыход уведзеных супраць краіны міжнародных санкцыяў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе ААН. Эксперты арганізацыі прыйшлі да высновы, што КНДР накіроўвала вугаль у порты некалькіх краінаў, у тым ліку ў Расію, Кітай і Малайзію. Пры гэтым Пхеньян выкарыстоўваў фальшывыя дакументы, паводле якіх вугаль быў здабыты на тэрыторыі Расіі і Кітая.

У дакладзе гаворыцца, што цягам некалькіх месяцаў, са студзеня па верасень 2017 года, Паўночная Карэя працягвала экспартаваць амаль усе тавары, забароненыя рэзалюцыямі Савета Бяспекі ААН. Апроч незаконных паставак вугля, КНДР займалася экспартам нафты.

Амбасада Кітая ў КНДР адмаўляе, што Пекін замешаны ў парушэнні санкцыяў ААН, але пры гэтым у заяве гаворыцца, што паміж краінамі-суседкамі адбываецца “нармальны гандлёвы абмен”.

Таксама аўтары даклада ААН упэўненыя, што КНДР дапамагала Сірыі ў распрацоўцы хімічнай зброі і накіроўвала незадэклараваныя грузы сірыйскаму цэнтру навуковых даследаванняў і распрацовак, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі