Паўсотні ўкраінцаў затрымалі на мяжы з беларускімі чарніцамі

Больш за паўсотні парушальнікаў мяжы затрымалі ўкраінскія памежнікі ў Ровенскай вобласці. Яны хадзілі ў Беларусь па чарніцы. Цяпер ім пагражае штраф.  Як адзначае УНІАН, калі б гэтую групу ўкраінцаў злавілі на беларускай тэрыторыі, іх маглі б прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Дарэчы, летась украінскія памежнікі затрымалі тры тысячы чалавек, якія нелегальна хадзілі па ягады і грыбы ў Беларусь. Траціну з іх складалі дзеці. Сёлета было затрымана ўжо амаль тры сотні аматараў беларускіх чарніцаў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі