Паўтара дзясятка дамоў у Мінску засталіся без ацяплення (відэа)
Прычынай стаў прарыў цеплатрасы.
Зранку 22 студзеня ў Мінску прарвала цеплатрасу. Здарэнне адбылося на Рабочым завулку, каля кінатэатра "Ракета". У выніку здарэння на Партызанскім праспекце часова былі перашкоды руху.
Да вечара, як паведамляе тэлеканал СТВ, аварыя не была ліквідаваная. Без ацяплення засталіся амаль паўтара дзясятка дамоў. Скляпенні ў некаторых з іх залітыя вадой.
Па словах жыхароў, вада ў скляпенні лінула прыкладна а 8-й раніцы, але дапамога прыйшла не адразу. Толькі праз тры гадзіны сантэхнікі часткова адпампавалі ваду. Але вільготнасць у падсобных памяшканнях, сярод якіх і электрашчытавая, вельмі высокая.