Павал Катляроў саступіў Міхалу Пшысежнаму

Пасля чатырох сустрэч матчу Кубка Дэвіча паміж камандамі Беларусі і Польшчы, што адбываліся на адкрытым корце Мінскага палаца тэніса, лік стаў 4:0 на карысць палякаў.

Павел Катляроў саступіў першай ракетцы польскай каманды Міхалу Пшысежнаму - 1:6, 2:6.

Па ўзаемнай дамоўленасці чацвертая і пятае спатканне праводзяцца да двух пераможных сэтаў аднаго з супернікаў.

У заключнай сустрэчы матча Кубка Дэвіча паміж камандамі Беларусі і Польшчы сустрэнуцца Андрэй Каратчэня і Ежы Яновіч.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі