Павал Севярынец: Вінаватыя абодва — і Дашкевіч, і Фінькевіч
Заснавальнік і першы кіраўнік "Маладога Фронту" Павел Севярынец адзначае, што цяперашні крызіс у арганізацыі далёка не першы. Нават пры старшынёўстве Севярынца такіх крызісаў было шэсць. Палітык сцвярджае, што ўсе падобныя крызісы інспіраваліся спецслужбамі. Севярынец: Спробы заўсёды інспіраваліся спецслужбамі, даводзіліся да кіпення. Не выключэнне і гэты выпадак. Двух хлопцаў, якія з'яўляюцца ключавымі фігурамі ў моладзевым нацыянальным руху, доўга спрабавалі сварыць паміж сабой. Пэўны час гэта ўдавалася стрымліваць. Але ў пэўны час хлопцы праявілі слабасць і пайшлі на гэты канфлікт.
П.Севярынец кажа, што правакацыі цягнуліся апошнія некалькі месяцаў. На жаль, кажа ён, не ўдалося замірыць і стрымаць канфлікт паміж Змітром Дашеквічам і Артурам Фінькевічам. Вінаватымі ў канфлікце ён лічыць абодвух лідэраў, якія не змаглі пайсці насустрач адзін аднаму.
Севярынец: Яны, на мой погляд, павялі сябе няправільна. Адзінства "Маладога Фронту" — гэта галоўнае. Амбіцыі, пасады — гэта другаснае. Палітыка не ў тым, каб віртуозна абвінавачваць адзін аднаго альбо выключаць адзін аднаго аднекуль. Палітыка — у тым, каб дамаўляцца.
На думку Севярынца, канфлікт не зацянецца даўжэй, чым на пару тыдняў. Пасля гэтага арганізацыя зноў стане адзінай. Але не выключае, што поруч з "Маладым Фронтам" з'явіцца яшчэ адна моладзевая арганізацыя.