Павел Сапелка: Варта маліцца, каб Бог наставіў на розум некаторых людзей

Нагадаем, рашэнне пра выключэнне Паўла Сапелкі, які абараняе Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча, 3 сакавіка прыняў прэзідыум Мінскай гарадской калегіі адвакатаў па прадстаўленні Міністэрства юстыцыі.

"Ва ўсяго ёсць свая мяжа трываласці, вызначылася яна і ў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў", — пракаментаваў Павел "Салідарнасці" рашэнне калег.

"Аддыхаюся, пашукаю працу, часу вольнага цяпер шмат",  — пажартаваў юрыст.

"Мне падаецца, варта маліцца, каб Бог наставіў на розум некаторых людзей і дапамог тым, хто цяпер за кратамі",  — рэзюмаваў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі