Павел Севярынец: Партыя БХД не будзе апазіцыйнай

Партыя "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) не будзе апазіцыйнай, заявіў адзін з лідэраў аргкамітэта па яе стварэнню Павел Севярынец, выступаючы 28 лютага на ўстаноўчым з'ездзе БХД .


"БХД — гэта не апазіцыя, а альтэрнатыва таму, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Шмат хто гаворыць і разумее, што так, як сёння, жыць нельга, і мы імкнемся паказаць, што можна жыць лепш, калі ты выконваеш запаведзі, закладзеныя ў Бібліі", — заявіў П.Севярынец. Высілкі БХД скіраваныя на то, каб стаць "палітычнай сілай і партыяй пераможцаў". "Мы не маем ні найменшага жадання стварыць партыю толькі для таго, каб заняць вызначаную палітычную нішу. Мы маюць намер стаць партыяй, якая будзе вызначаць асновы беларускай палітыкі на біблейскіх прынцыпах", — заявіў П.Севярынец.

Адзін з лідэраў аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі адзначыў, што ў статуце партыі прадугледжваецца роўнае стаўленне да ўсіх рэлігійных канфесій і вераваннямў, якіх прытрымваюцца чальцы партыі. У партыі будзе забароненае стварэнне якіх-небудзь структур па рэлігійнай прыналежнасці. "

БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі