Павел Севярынец закончыў з палітыкай і ўзяўся за раман
Сёння Павел Севярынец прэзентуе сваю новую кнігу “праграмных тэкстаў” пад агульнай назвай “Брату”. Туды ўвайшлі артыкулы, апавяданні, эсэ, аналітыка, праграмы, напісаныя вядомым палітыкам у перыяд з 1997 па 2007 год.
Як распавёў Еўрапейскаму радыё сам Павел Севярынец, апроч эсэ ў кнізе ёсць і два мастацкія творы — гэта апавяданні, адно з якіх пісалася на Валадарцы.
Па словах палітыка, на гэтым спыняць сваю літаратурную дзейнасць ён не збіраецца.
Севярынец: “Праз некалькі тыдняў плануецца выхад кнігі “Лісты з лесу”, дзе будуць сабраныя сіценскія эсэ. Далей — чарга за вялікім мастацкім раманам, які я цяпер пішу”.
Нагадаем, заснавальнік і былы лідэр “Маладога фронту” Павел Севярынец больш за паўтара года правёў на "хіміі" у вёсцы Малое Сітна.
Яго пакаралі за масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму 2004 г, згодна з якімі прэзідэнтам Беларусі можна станавіцца неабмежаваную колькасць разоў.
Сёлета ў траўні палітык выйшаў на волю. Севярынец з’яўляецца аўтарам кніг: "Ды-джэй Адраджэння" (1998 г.), "Пакаленне Маладога Фронту" (2002 г.), "Нацыянальная ідэя" (2005 г.), "Лісты з лесу" (2007 г.), "Брату" (2007 г.).