Павелічэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі не плануецца

Павелічэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі не плануецца. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльных пытаннях Анатоль Новікаў.

Ён падкрэсліў, што ў кіраўніцтва краіны выразная пазіцыя ў гэтым пытанні, паведамляе БЕЛТА. Нагадаем, пенсіённы ўзрост, устаноўлены ў нашай краіне (для жанчын - 55 гадоў, для мужчын - 60 гадоў), з'яўляецца самым нізкім у свеце. Разам з Беларуссю яго захавалі толькі тры краіны: Расія, Украіна і Узбекістан.

Акрамя таго, існуе больш за 20 падстаў для ранняга выхаду на пенсію. Беларускія жанчыны ў сярэднім атрымліваюць пенсію на працягу 23 гадоў, мужчыны - 14 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі