"Паветраная трывога" загаворыць голасам Люка Скайуокера
Акцёр Марк Хэміл прыме ўдзел у агучванні праекта
Англамоўная версія ўкраінскай мабільнай праграмы "Паветраная трывога" загаворыць голасам Люка Скайуокера з "Зорных войнаў". Акцёр Марк Хэміл прыме ўдзел у агучванні праекту, гаворыцца на сайце UNITED24.
Хэміл агучыць пяць тыпаў небяспекі: ракетны ўдар, абстрэл, вулічныя баі, радыяцыйную і хімічную пагрозы. У канцы ён будзе прамаўляць класічную фразу з "Зорных войн": "Хай будзе з вамі сіла!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.