Пажар на поўдні Францыі знішчыў тысячу гектараў лесу

Моцны пажар знішчыў каля 1000 гектараў лесу на поўдні Францыі. Агонь, які раздзьмувае вецер з хуткасцю 90 км за гадзіну, ідзе фронтам шырынёй у 4 км.

Эвакуяваныя некалькі сотняў французаў, чые дамы апынуліся ў небяспецы. Як паведамляе “Інтэрфакс”, заблакаваны рух на аўтастрадзе ўздоўж Сяродземнага мора.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі