Пажар пад Рымам перашкодзіў авіярэйсу Рым — Мінск

Рэйс авіякампаніі "Белавія" з аэрапорта Ф'юмічына адкладзены, як і ўсе іншыя рэйсы з італьянскай сталіцы. Пра гэта паведамлена ў афіцыйным твітары аэрапорта.

Нагодай стаў вялікі пажар у хваёвым лесе паблізу аэрапорта. Дым ад пажару перашкаджаў палётам.

Па звестках замежных СМІ, перабой у працы аэрапорта склаў дзве гадзіны.

Фота: ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі