Пецярбургскія паліцыянты выцягнулі з Нявы п’янага беларуса

Паліцыянты атрымалі інфармацыю, што невядомы мужчына саскочыў з прычала. Нарад паліцыі на патрульным катэры падплыў да знясіленага небаракі, які ўжо тануў. Яму аказалі першую медыцынскую дапамогу, пасля чаго ён быў шпіталізаваны, паведамляюць "Вести ФМ".



Як стала вядома, грамадзянін Беларусі, шпацыруючы па начным горадзе са сваімі знаёмымі і знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, вырашыў прадэманстраваць ім добрыя навыкі плыўца. Мужчына скокнуў у ваду, але пераацаніў свае сілы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі