Пенсіянер абрабаваў аднавяскоўку на флакон карвалолу

На 66-гадовага пенсіянера, які жыве ў адной з вёсак Шчучынскага раёна, пачалі крымінальную справу за рабаванне. Як паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі, мужчына зранку выпіў і зайшоў да суседкі, шукаючы працягу "свята". Але грошай на спіртное ў яго не было, таму ён паскардзіўся жанчыне на боль у сэрцы. Жанчына дала яму карвалолу, які змяшчае спірт, але некалькіх глыткоў "хвораму" падалося мала.

Мужчына зайшоў без дазволу ў суседчын дом і сілай забраў апошні флакон карвалолу. Пры гэтым ён некалькі разоў стукнуўшы суседку па руцэ. Потым ён яе моцна штурхнуў, так што жанчына пры падзенні выцялася аб сцяну.

Выпіўшы карвалол, мужчына сышоў. А яго суседка звярнулася ў фельчарска-акушэрскі пункт, загадчыца якога затэлефанавала ў міліцыю. У пацярпелай дыягнаставалі вывіх пальца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі