"Пераацэнка каштоўнасцяў..." - прэзентацыя ў Галерэі "Ў"

Аўтар кнігі запрашае чытача да дыскусіі па спрэчных і балючых пытаннях культурна-гістарычнага самавызначэння нацыі.

Сама прэзентацыя таксама прайшла ў форме дыскусіі. На ёй прысутнічаў палітык Аляксандр Мілінкевіч, філосаф Валянцін Акудовіч, гісторык Аляксей Братачкін, які напісаў першую рэцэнзію на кніжку.

Па словах Аляксея Братачкіна, кніга будзе цікавая многім, але стаўленне да яе будзе розным.

Братачкін: “Кніга насамрэч не дае адказаў на шмат якія пытанні. Яна фармулюе іх яшчэ раз і прапануе пэўныя механізмы для рашэння гэтых пытанняў. І я думаю, што гэта і працяг дыскусіі, і, магчыма, пачатак новага перыяду гэтай дыскусіі, прысвечанай праблеме еўрапеізацыі Беларусі”.

Набыць кнігу можна ў кнігарні Логвінава, што месціцца ў будынку галерэі Ў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі