Перад пачаткам "Славянскага базара" Хамайду адправілі за краты
За "дробнае хуліганства" асуджаны на трое сутак адміністрацыйнага арышту віцебскі апазіцыянер і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда, паведамляе БелаПАН. Сёння на яго напаў правакатар, які спрабаваў справакаваць бойку. Ён
штурхнуў Хамайду, той упаў і параніў руку. Адразу ж з'явіўся міліцыянт у цывільным,
які выклікаў машыну і завёз апазіцыянера ў пастарунак, а адтуль - у
суд.
Той самы міліцыянт-сведка па прозвішчы Верчанка заявіў у судзе, што Барыс Хамайда "нецэнзурна лаяўся" на таго самага правакатара. Апошняга, дарэчы, беспрацоўнага, 37-гадовага жыхара Віцебску пасля пасяджэння суда адпусцілі.