Перад сустрэчай з Някляевым у віцебскім доме культуры паламалі крэслы (фота)
Віцебчукі, што прыйшлі ўвечары 13 снежня на сустрэчу з Уладзімірам Някляевым у памяшканне культурна-дзелавога цэнтру "Першамайскі", былі непрыемна здзіўлены. Палова крэслаў ў зале, разлічанай на 400 чалавек, была паламаная – з іх знялі сядзенні. Таму атрымалася, што зала была напалову пустая, але людзі стаялі ў праходзе і таўпіліся каля дзвярэй.
Выступленне Уладзіміра Някляева, бадай, стала рэкордным па колькасці правакацыйных пытанняў ды спробаў ўцягнуць кандыдата ў сварку. "Калі вы заклікаеце людзей ісці на плошчу, вы падбухторваеце іх да парушэння закону і падвяргаеце небяспецы!" – быў лейтматыў гэтых пытанняў. Нейкі маладзён нават зрабіў кандыдату заўвагу – маўляў, кожны павінен займацца сваёй справай, таму няхай паэт складае вершы і не лезе ў палітыку. У рэшце рэшт, каля двух дзесяткаў чалавек дэманстратыўна выйшлі з залы. Пераважна гэта былі члены БРСМ. Пасля гэтага сустрэча прадоўжылася ўжо зусім у іншым настроі.