Перад турнірам на Мальце Штанге мае праблемы з камплектаваннем зборнай
Падрыхтоўка нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе да турніра на Мальце праходзіць са складанасцямі. Дагэтуль невядома, ці здолее галоўны трэнер Бернд Штанге сабраць наймацнейшы склад на гульню з гаспадарамі. Вось што распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар Беларускай федэрацыі футбола
Сяргей Новыш пасля размовы са Штанге, які сёння вярнуўся ў Мінск з Санкт-Пецярбурга:
“Фармаванне складу пакуль яшчэ канчаткова не закончана, прынамсі на першыя дзве гульні, са зборнымі Ісландыі і Арменіі, 2 і 4 лютага. Клубы не вельмі ахвотна адпускаюць ігракоў з трэніровачных збораў, з прагляду.
Таму камплектаванне зборнай праходзіць дастаткова складана. А на 6 лютага, на матч з Мальтай, галоўны трэнер збіраецца выклікаць той склад, які нядаўна абыгрываў зборную Галандыі”.
Пакуль невядома, ці прыедзе на таварыскую гульню капітан зборнай Аляксандр Глеб. Кіраўніцтва “Арсенала” можа яго паберагчы перад першым матчам плэй-оф Лігі чэмпіёнаў з “Міланам”.