Перад выбарамі кандыдаты ў прэзідэнты вырашылі зэканоміць на адпачынку
Мілінкевіч паедзе на адпачынак у вёску, Міхалевіч — на дачу, Гайдукевіч — да дачкі ў Аўстрыю, Кастусёў не будзе адпачываць ужо дзявяты год запар, а ці будзе адпачынак у Лукашэнкі, пакуль не вядома. Пачаўся сезон адпачынкаў, і Еўрарадыё вырашыла даведацца, дзе будуць іх праводзіць магчымыя кандыдаты ў прэзідэнты і колькі грошай яны на гэта трацяць.
Лідэр руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч прызнаўся Еўрарадыё, што ўжо гадоў пяць адпачываць ездзіць толькі ў вёску Бершты. Да роднай зямлі, кажа палітык, цягне. Ды і наездзіўся па свеце.
Аляксандр Мілінкевіч: “Я б марыў паехаць у нармальны адпачынак, бо чалавек мусіць рэлаксаваць. Але думаю, што больш як 1-2 тыдні ў Берштах, у мяне не атрымаецца. Аднак калі адпачыць, то лепшага месца няма на свеце для мяне. Для мяне самае галоўнае — прырода. Хацеў бы паплаваць, грыбы пазбіраць, рыбу палавіць, у лазню схадзіць. Там усё ёсць”.
І выдаткі, кажа, на такі адпачынак мізэрныя — толькі на ежу грошы і патрэбныя.
Алесь Міхалевіч звычайна адпачывае ў санаторыі на Нарачы. Паводле яго словаў, каштуе гэтае задавальненне столькі ж, колькі з’ездзіць у Турцыю — больш за тысячу долараў. Аднак сёлета часу на адпачынак у палітыка няма.
Алесь Міхалевіч: “Пакуль што я пра адпачынак не думаў. Я збіраюся, магчыма, тыдзень на дачы правесці разам з жонкай і дачкой. А больш нікуды мы пакуль што не збіраемся”.
Адпаведна, у яго сёлета таксама вакацыі пройдуць у рэжыме эканоміі.
Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў перастаў ездзіць у адпачынак дзевяць гадоў таму — як пачаў займацца прыватным бізнесам. І сёлета не збіраецца. Мала таго, што прывык абыходзіцца без паездак на мора, дык, кажа, і працы будзе шмат напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Нагадаем, што Кастусёва вылучылі кандыдатам на гэтыя выбары ад Партыі БНФ.
Рыгор Кастусёў: “Я ўжо, па-мойму, у адпачынак у тым класічным сэнсе, як усе прывыклі, не быў: як пачаў займацца прыватным бізнесам у 2002 годзе, так такога адпачынку ў мяне і няма. І сёлета таксама нікуды не планую ехаць. Для мяне адпачынак — пабыць у вёсцы дзень-два. І хапае такога зараду на тыдзень альбо на два, а то і на больш”.
Лідэр “Еўрапейскай кааліцыі” Мікола Статкевіч прызнаўся, што любіць плаваць у моры. Калі бывае там, то заплывае вельмі далёка і доўга не выходзіць з вады. Але, кажа, спецыяльна ў адпачынак да “вялікай вады” не ездзіць — чакае нагоды, каб трапіць туды паміж нейкімі сустрэчамі па справах.
Мікола Статкевіч: “Адпачываю пры нагодзе. Напрыклад, летась у мяне быў разрыў у пяць дзён паміж двума сустрэчамі ва Ўкраіне, і замест таго, каб вяртацца ў Беларусь, я на гэтыя пяць дзён пад’ехаў у бок Адэсы. І на беразе мора пазагараў, паплаваў”.
Такім жа чынам летась адпачыў палітык і ў Чарнагорыі: прыехаў на пасяджэнне Сацінтэрна на некалькі дзён раней. Што ж тычыцца таго, колькі грошай ён траціць, то, згодна са словамі Статкевіча, на адпачынак ён ездзіць на сваім аўто і выбірае самыя танныя ўмовы пражывання.
Кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч адпачываць у Турцыю альбо Егіпет не ездзіць прынцыпова. Кажа, што яны ў яго атаясамляюцца з бамжатнікам. І таму аддае перавагу адпачынку на радзіме.
Сяргей Гайдукевіч: “Душа мая — гэта намёты, возера, вогнішчы. Таму калі я еду на 2-3 дні на рыбалку, то мяне такі адпачынак больш задавальняе — калі мы сядзім вялізнай кампаніяй, распальваем вогнішча, гутарым да трох гадзінаў ночы. А потым узнімаемся праз пару гадзін, ловім рыбу. Я люблю такі адпачынак — напаўдзікі”.
Але гэтым летам кандыдат збіраецца на адпачынак у Аўстрыю да дачкі. Яна ў яго — грамадзянка гэтай еўрапейскай краіны.
Сяргей Гайдукевіч: “Хачу з’ездзіць да іх на дзён 10-15, пабачыць дачку, унучку. Паглядзець, як яны там жывуць, і сумясціць з адпачынкам — палавіць рыбу там. Там рыбалка шыкоўная. Трэба адпачыць, падрыхтавацца: прэзідэнцкія выбары ўжо пачаліся”.
У колькі абыходзіцца “напаўдзікі” адпачынак Гайдукевіча альбо колькі ён плануе патраціць у Аўстрыі, палітык казаць адмовіўся.
Дзе будзе адпачываць Яраслаў Раманчук, даведацца непасрэдна ад яго не атрымалася: эканаміст-палітык цяпер па-за межамі краіны па справах. Але Еўрарадыё знайшло яго фота, з якога вынікае, што кандыдат у прэзідэнты ад АГП таксама любіць загараць і купацца.
Што ж тычыцца Аляксандра Лукашэнкі, то, паводле словаў прэс-сакратара дзейнага прэзідэнта Паўла Лёгкага, гэтае пытанне пакуль не абмяркоўвалася.
Павел Лёгкі: “Пакуль што плануецца праца: пра адпачынак гаворка не ідзе”.
Пацікавілася Еўрарадыё, калі Лукашэнка аб’явіць аб сваім удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах. Але Павел Лёгкі нічога на гэты конт пакуль не ведае. Калі ж, адзначае, прэзідэнт захоча нешта сказаць, то зробіць гэта не праз прэс-службу, а наўпрост звярнуўшыся да выбаршчыкаў.
Глядзі таксама:
Апазіцыя выбірае "трыадзінага", а ад партый вылучаецца па два кандыдаты