Перадухілены вываз у Расію беларускіх свінняў
70 свінняў агульнай вагой без малога восем тон спрабаваў вывезці ў Расію беспрацоўны жыхар горада Рудня. КамАЗ са свіннямі міліцыянты Аршанскага Дэпартамента "Ахова" разам з супрацоўнікамі ГБЭП і ДАІ Дубровенскага РАЎС затрымалі недалёка ад вёскі Рэдзькі Дубровенскага раёна. Свінняў расіянін вёз разам з экспедытарам аднаго з віцебскіх ТДА. Дакументы на вываз жывёл былі аформленыя з парушэннямі.
Груз агульным коштам звыш 56 мільёнаў рублёў канфіскаваны, па факце парушэння складзены адміністрацыйны пратакол, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".
Груз агульным коштам звыш 56 мільёнаў рублёў канфіскаваны, па факце парушэння складзены адміністрацыйны пратакол, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".