Перахоплены радыеактыўны вагон, які зноў спрабавалі пераправіць у Мінск

Украінскія памежнікі перахапілі радыеактыўны вагон, які ехаў у Мінск з Італіі. Падчас праверкі таварнага цягніка ў пункце пропуску “Чоп” на венгерска-ўкраінскай мяжы ў аднаго з вагонаў быў выяўлены павышаны радыеактыўны фон. Да прыбыцця спецыялістаў экалагічнага кантроля памежнікі ўстанавілі, што з Італіі ў Беларусь везлі руду цырконія вагой больш за 54 тоны.

Аказалася, што адсутнічалі экалагічна-радыяцыйныя сертыфікаты на транзіт па тэрыторыі Украіны ад фірмы-адпраўшчыка і фірмы-атрымальніка. Вагон быў адпраўлены назад у Італію, паведамляе “Інтэрфакс”.

Нагадаем, напрыканцы ліпеня на ўкраінска-вугорскай мяжы ў пункце пропуску “Чоп” ужо затрымліваўся радыеактыўны вагон (магчыма, гэты самы), які, паводле дакументаў, накіроўваўся ў Беларусь.

У ім знаходзілася руда цырконія, радыяцыйны фон якой у тры разы перавышаў норму. У таварасуправаджальных дакументах не было знойдзена пацверджанне таго, што Беларусь згодная прыняць гэты груз. Вагон украінскія памежнікі вярнулі ў Венгрыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі