Пералётныя птушкі ўжо вяртаюцца ў Беларусь
У Беларусі заўважаныя першыя кнігаўкі.
Спецыялісты ўжо назіраюць у Беларусі многія віды пералётных птушак. Спачатку іх фіксуюць, як правіла, у паўднёвых рэгіёнах, але з часам іх стане больш і размяркоўвацца яны будуць па ўсёй краіне.
Так, у Камянецкім раёне яшчэ 24 лютага быў заўважаны гусь-гуменнік. Шэрыя гусі, яшчэ адны веснікі вясны, былі заўважаныя ў Брэсцкай вобласці і ў Гродне.
У тым жа Камянецкім раёне, акрамя таго, былі заўважаныя чапля-бугай і вялікая белая чапля.
Зафіксаваныя на поўдні краіны таксама палявыя жаўрукі і кнігаўкі.
Першымі ў Беларусь вяртаюцца тыя птушкі, якія зімавалі недалёка — напрыклад, у Польшчы і Украіне. Ужо вясной у краіне зноў з'явяцца птушкі, якія праробліваюць вялікія маршруты — у тым ліку ў Афрыку або Азію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.