Перамовы Беларусі і ЕС у справе правоў чалавека пачнуцца ў канцы красавіка

Першы раўнд перамоваў Беларусі і Еўрасаюза аб сітуацыі ў галіне правоў чалавека пройдзе ў канцы красавіка ў Бруселі. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай генеральны дырэктарат па знешніх сувязях Еўракамісіі.
21 красавіка ў бельгійскай сталіцы падчас папярэдніх перамоваў бакі абмеркавалі фармат дыялогу аб выкананні правоў чалаека. Дыялог прадугледжвае рэгулярныя сустрэчы прадстаўнікоў структур Еўрасаюза, краіны-старшыні ЕС і прадстаўнікоў беларускіх уладаў.

Абмяркоўвацца будзе не толькі сітуацыя ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Гэты дыялог стаў магчымы пасля таго, як на яго пагадзіўся афіцыйны Мінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі