Перамовы “Белтрансгазу” і “Газпрома” працягнуца 25 ліпеня ў Мінску
Перамовы беларускай дэлегацыі з "Газпромам" па адтэрміноўцы доўгу за пастаўлены ў першым паўгоддзі газ працягнуцца 25 ліпеня ў Мінску.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе расійскага прадпрыемства. Нагадаем, у канцы мінулага тыдня дэлегацыя "Белтрансгазу" вылецела ў Маскву, каб абмеркаваць сітуацыю з аплатай паставак сыравіны. Доўг перад "Газпромам" складае каля 450 мільёнаў долараў, нягледзячы на тое што ў першым паўгоддзі Беларусь выплачвала толькі 55% кантрактнага кошту.
4 чэрвеня "Газпром" пералічыў беларускаму боку 625 мільёнаў долараў за 12,5% акцый "Белтрансгазу". Расійскі бок разлічваў, што наша краіна разлічыцца гэтымі грашыма за газ, аднак яшчэ ў траўні першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў: атрыманая сума пойдзе ў бюджэтны фонд на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў.
Тэрмін пагашэння запазычанасці мінуў 23 ліпеня. Тады ж для ўрэгулявання праблемы ў Маскву прыбыў міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц. Аднак яго перамовы з намеснікам старшыні "Газпрома" Валерыем Голубевым нічым не завяршыліся. Да канца сённяшняга дня бакі дамовіліся працягнуць перамовы 25 ліпеня ў Мінску, дзе павінен прайсці збор акцыянераў "Белтрансгазу".
БелаПАН