Пераможца "Еўрабачання" Аляксандр Рыбак у Мінску загаварыў па-беларуску

Закончылася кароткае знаходжанне ў Мінску пераможцы "Еўрабачання-2009" нарвежскага беларуса Аляксандра Рыбака. Ён прыязджаў у Беларусь на запрашэнне тэлеканала ОНТ, прыняў удзел у некалькіх тэлевізійных праграмах, паўдзельнічаў у журы конкурса "Новыя галасы Беларусі".
Як паведамляе БЕЛТА, учора Аляксандр Рыбак выступаў на сцэне Палаца Рэспублікі. Ён праспяваў свой пераможны хіт "Казка", а пасля выканаў "Купалінку", якую падпявала ўся зала. "Дзякуй за падтрымку!" — падзякаваў спявак прысутным. За кароткі час знаходжання на радзіме ён паспеў вывучыць некалькі фразаў па-беларуску.

У Нарвегію Аляксандр Рыбак павёз хлеб "Нарачанскі", зефір у шакаладзе, цукеркі "Птушынае малако" і шмат падарункаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі