Пераможцам фестывалю Magnificat стаў італьянскі фільм

У Глыбокім завяршыўся фестываль Magnificat-2010, паведамляе БЕЛТА. Гран-пры фестывал. Атрымаў італьянскі фільм “Дзённік горнага святара” (рэжысёр Стэфана Саверыёні). Прыз за найлепшую тэлепраграму паедзе ў Расію. Яго прысудзілі перадачы “Блакадная вера” (рэжысёры Марыяна Бірукова і Інакенці Іваноў). Найлепшым дакументальным фільмам прызнаная грузінская стужка “Сховішча” (рэжысёр Раланд Барашвілі). У сёлетнім Magnificat’е ўдзельнічалі прадстаўнікі 15 краінаў: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Аўстраліі, Харватыі, Італіі ды іншых. Ацэньвала фільмы міжнароднае журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі духавенства, дзеячы культуры і мастацтва. Мэта фестывалю — вызначыць найлепшыя кіна- і тэлефільмы і перадачы, скіраваныя на вызнаванне евангельскіх ідэалаў і падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў.

У фестывалі Magnificat-2010 павінен быў таксама ўдзельнічаць фільм сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксея Шэіна “Хрыстос забаронены”. Аднак фільм знялі з праграмы, бо ён нібыта не прайшоў “дзяржаўную экспертызу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі