Ператрус на кватэры актывіста "Студрады"
Адбываецца ператрус на кватэры аднаго з мінскіх актывістаў моладзевай ініцыятывы "Студэнцкая рада" Міхаіла Матусевіча. Як паведамляюць прадстаўнікі Міжнароднай нагляднай місіі праваабаронцаў, ператрус праводзяць супрацоўнікі КДБ у межах справы пра "масавыя беспарадкі".