Ператрус у "Нашай ніве" можа скончыцца вынасам аргтэхнікі
Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё Юрась Губарэвіч, выглядае на тое, што з офіса ПЭН-цэнтра, дзе размяшчаецца рэдакцыя "Нашай нівы", рыхтуюцца вынесці аргтэхніку. Верагодна, з офіснай тэхнікі будуць спрабаваць дастаць "доказы" па справе аб здзеку над дзяржаўнымі сімваламі ў часе несанкцыянаванай акцыі 19 снежня.
Раней галоўны рэдактар газеты Скурко паведаміў БелаПАН, што, як яму сказалі асобы, якія праводзяць ператрус, праваахоўныя органы шукаюць фота- і відэаматэрыялы, якія пацвярджаюць такія дзеянні.
Раней галоўны рэдактар газеты Скурко паведаміў БелаПАН, што, як яму сказалі асобы, якія праводзяць ператрус, праваахоўныя органы шукаюць фота- і відэаматэрыялы, якія пацвярджаюць такія дзеянні.