Персанал для будучай беларускай АЭС будуць рыхтаваць чатыры ВНУ

Падрыхтоўкай персаналу для эксплуатацыі будучай беларускай АЭС будуць займацца чатыры вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка. З наступнага года таксама будуць адпраўляць на стажыроўку і перападрыхтоўку спецыялістаў, якія працуюць на беларускіх ЦЭЦ.

М.Міхадзюк нагадаў, што Савет бяспекі Беларусі ў студзені 2008 года прыняў рашэнне пра будаўніцтва першай беларускай атамнай электрастанцыі магутнасцю 2 тыс. мегават. Першы блок павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2016 годзе, другі — у 2018 годзе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі