Першае паліва для Беларускай АЭС прывязуць напрыканцы 2018 года

Першае паліва для Беларускай АЭС прывязуць напрыканцы 2018 года

Паліва для Беларускай АЭС у Астраўцы прывязуць напрыканцы 2018 года. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са словаў галоўнага інжынера РУП "Беларуская АЭС" Анатоля Бондара.

Загрузка паліва ў першы энергаблок плануецца на першы квартал 2019 года. Па словах Бондара, гэты працэс займае прыблізна 10-15 дзён.

Сперцыяліст адзначыў, што на першы энергаблок паступіла ўжо ўсё асноўнае абсталяванне, цяпер вядзецца яго мантаж. У траўні плануецца пачаць зварку галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода. 

На пляцоўцы будаўніцтва БелАЭС працуюць каля 5 тысяч чалавек будаўніча-мантажнага персаналу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі