Першы дзень Balaton Sound: сонца, возера, белыя падушкі і Underworld

Сёння на беразе венгерскага возера Балатон распачаўся міжнародны музычны фестываль Balaton Sound. Музыка будзе грымець над возерам на працягу 4-х дзён, а сярод хэдлайнераў сёлета гурты Underworld, Kraftwerk, Orbital і Moby.

Наша карэспандэнтка Міла Котка паехала на фестываль і абяцае расказаць слухачам Еўрарадыё пра ўсё, што пачуе і убачыць. А некалькі гадзін таму яна бачыла цудоўнае надвор’е і ўсе умовы для таго, каб расслабіцца і адпачыць. Разнастайныя лаўнж-зоны, дзе можна пазагараць, выпіць кактэйль, паваляцца ў белых падушках змяняюцца праз кожныя 5 метраў.

Амаль з усіх сцэн ужо гучыць музыка і можна канстатаваць, што фестываль пачаўся. Галоўным хэдлайнерам сённяшняга вечара будзе гурт Underworld, які усе чакаюць на адной з 6-ці сцэн а 22 гадзіне. Акрамя таго вартымі ўвагі будуць выступы гуртоў NOUVELLE VAGUE, DUB PISTOLS і славутага дыджэя Карла Кокса.

Але пра гэта слухайце у вечаровых уключэннях Еўрарадыё з Balaton Sound у 21:15 і 22:15.



Фота: Міла Котка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі