Першы энергаблок беларускай АЭС мусіць быць пабудаваны да 2016 года
Пастанову Рады бяспекі аб будаўніцтве беларускай атамнай электрастанцыі падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У дакуменце змяшчаецца рашэнне аб тым, што ў нашай краіне будзе
ажыццёўлена будаўніцтва АЭС сумарнай электрычнай магутнасцю 2000 МВт.
Паводле дакумента, увод у эксплуатацыю першага энергетычнага блока
запланаваны на 2016 год, а другога – на 2018 год.
Наша ніва
Наша ніва