Першы прысуд па справе "19 снежня" абскарджаны
Адвакат Васіля Парфянкова Ігар Папкоўскі абскардзіў прысуд ў дачыненні свайго падабароннага, вынесены 17 лютага.
Як паведаміў БЕЛАПАН Папкоўскі, сёння ён перадаў адпаведныя дакументы ў суд Фрунзенскага раёна, адкуль яны паступяць у Мінскі гарадскі суд.
Адвакат перакананы, што віна Парфянкова ў "пагроме" Дома ўраду не атрымала пацверджання падчас судовага разгляду.
Нагадаем, Парфянкоў судом Фрунзенскага раёна Мінска асуджаны за ўдзел у масавых беспарадках да чатырох гадоў пазбаўлення волі і выплаце больш чым 14 млн. рублёў за пабітыя дзверы ў Доме ўраду.