Першы трэнер Глеба паедзе глядзець гульню “Арсенала”

Уладзімір Сінякевіч атрымаў 40 мільёнаў кампенсацыі ад лонданскага клуба і збіраецца паглядзець на гульню свайго выхаванца ў Лондане

Еўрарадыё даведалася ў першага трэнера беларускай футбольнай зоркі, што англійскія грошы трэнер збіраецца патраціць на сям’ю. Аднак першым пунктам у планах спадара Сінякевіча – паездка ў Лондан на гульню “Арсенала”:

“Справа ў тым, што ў мяне візы няма. А так я даўно задумваўся над гэтым – з’ездзіць і паглядзець на тое, як гуляе мой выхаванец.

- А калі не сакрэт, сумы кампенсацыі хопіць на паездку ў Лондан?

- 40 мільёнаў рублёў, да таго ж яшчэ і падаткі. Закон у нас, на жаль, не абыйсці…”


Мікалай Шпілеўскі, агент Аляксандра Глеба, ніякіх праблемаў у арганізацыі паездкі для Сінякевіча ня бачыць. Адзінае, што зазначыў Шпілеўскі, гэта што арганізацыйнымі пытаннямі ў футбаліста няма часу займацца:

“— Няма візы і няма запрашэння. Ці можна ў хуткім часе чакаць запрашэння для першага трэнера ад Глеба?

— Ды канешне! Гэта не толькі так будзе, але і павінна нават так быць! Толькі вы, напэўна, нават не ўяўляеце, у якім рытме жыве Аляксандр. На сённяшні дзень нават бацькі Глеба не былі ў Лондане.

Няма праблемаў, канешне, сам Аляксандр дзвюма рукамі і нагамі за тое, каб яго першы трэнер наведаў гульню “Арсенала”. Аднак чыста арганізацыйныя пытанні і павінны вырашыць у Мінску”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі