Першыя паверхі дамоў Верхняга горада набудуць "новыя функцыі"

Новыя функцыі набудуць першыя паверхі дамоў Верхняга горада беларускай сталіцы на працягу трох гадоў. Як паведамляе Першы тэлеканал, жыллёвыя і адміністрацыйныя будынкі стануць сувенірнымі крамамі, кафетэрыямі. З'явяцца чатыры музеі: карэт, сакральнай культуры, археалогіі і пажарнай справы.  Цяпер у перапрафіляванні задзейнічаны 32 аб'екты, да канца года ў эксплуатацыю ўвядуць 7 будынкаў. Але цалкам Верхні горад не будзе музеефікаваны — захаваюцца і звычайныя дамы, абяцаюць прадстаўнікі прадпрыемства "Мінская спадчына".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі