"Перспектыва": Марш прадпрымальнікаў пройдзе ў любым выпадку
Напярэдадні Маршу прадпрымальнікаў, запланаванага на 15 снежня, арганізатары пацвердзілі, што акцыя адбудзецца. "Мы — прадпрымальнікі, сябры грамадскага аб'яднання "Перспектыва", плануем прайсці маршам ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор і там правесці мітынг. Заявы чыноўнікаў наконт нашых праблем мы расцэньваем як спробу збіць напружанне барацьбы перад Маршам прадпрымальнікаў. Наша мэта — данесці да ўладаў і людзей катастрафічнасць нашага становішча. Пасля Новага году сотні тысяч прадпрымальнікаў у Беларусі стануць беспрацоўнымі або апынуцца на мяжы галечы з-за новых умоў дзейнасці", — канстатуюць сябры "Перспектывы". Арганізатары хочуць, каб іх акцыя прайшла пад эканамічнымі, а не
палітычнымі лозунгамі. У сувязі з гэтым арганізатары акцыі заклікаюць
маладых актывістаў і вопытных палітыкаў устрымацца падчас акцыі ад
любых дзеянняў, якія парушалі б грамадскі парадак. Мінгарвыканкам
дазволіў правядзенне Маршу. Збор прызначаны на 13.00 каля Акадэміі
навук. Потым будзе шэсце да пл. Бангалор), дзе з 14.45 да 16.00 пройдзе
мітынг.
БелаПАН
БелаПАН