"Песні свабоды-3" будуць прысвечаныя "каліноўцам"

Два выпускі "Песняў Свабоды", якія выйшлі ў гарачую пару 2006 года сталі сапраўднай падзеяй, негледзячы на тое, што гэта быў дэбют новага незалежнага лэйбла VoliaMusic. Папулярнасць гэтых дыскаў подштурхнула выдаўцоў да падрыхтоўкі трэцяга дыска, рэліз якога адбудзецца 19 сакавіка 2007 года.
Прадзюсар лэйбла Puper паведаміў, што на дыск трапяць найперш творы створаныя і натхнёныя падзеямі на Кастрычніцкай плошчы ў 2006 годзе, якую зараз неафіцыйна называюць плошчай Каліноўскага. Сярод іх "Крывавы сакавік" гурта ЧпБ, "Памяці намётаў" Андрэя Хадановіча і іншыя.

19 сакавіка гэтым дыскам музыкі і выдаўцы віншуюць Беларусь з днём адраджэння духу свабоды і незалежнасці. Магчымасць паўдзельнічаць у праекце яшчэ ёсць: аўтары, паэты і музычныя калектывы, якія жадаюць прыняць удзел у стварэнні "Песьняў Свабоды 3" павінны скантактавацца з арганізатарамі да 19 лютага 2007 года і прапанаваць свае творы па e-mail [email protected].

Будучым слухачам можна параіць падпісацца на дыск, таму што яго наклад будзе, як звычайна, абмежаваны. Для гэтага трэба даслаць свае каардынаты (паштовы адрас і тэлефон) на [email protected]. Таксама плануецца, што кампазіцыі новых "Песьняў Свабоды" будуць даступныя для спампавання на сайте za-svabodu.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі