Песня пераможцы “Еўрабачання 2013” ― плагіят? (параўнанне)
Пільныя аматары конкурсу знайшлі падабенства песень Эмілі дэ Форэст “Only Teardrops” і гурта K-Otic “I Surrender”.
Аматары “Еўрабачання” знайшлі музычнае падабенства хіта датчанкі Эмілі дэ Форэст “Only Teardrops”, які сёлета перамог на “Еўрабачанні 2013”, з песняй “I Surrender” таксама дацкага калектыву, які разваліўся ў 2003 годзе. Фанаты змантавалі і выклалі на Youtube аўдыё-відэа файл.
Уступы ды куплеты песень сапраўды адрозніваюцца хіба толькі рытмам. Мелодыка і аранжыроўкі ў іх амаль аднолькавыя. Але з прыпевам ўсё больш цьмяна ― падабенства можна заўважыць, толькі калі моцна чапляцца.