Песня The Prodigy патрапіла ў лік самых скандальных у свеце
Хіт-сінгл The Prodigy “Smack My Bitch Up” прызнаны самым спрэчным (а
хутчэй нават скандальным) трэкам усіх часоў па выніках нядаўна
праведзенага ў Вялікабрытаніі апытання. У выпушчанай у 1997-м годзе на альбоме “Fat Of The Land” песні атрымалася абагнаць нават “God Save The Queen” Sex Pistols і “Relax” Frankie Goes To Hollywood.
Нагадаем, што ў свой час песня “Smack My Bitch Up” выклікала вострую крытыку з боку жаночых праваабарончых арганізацый па прычыне яе “жаночаненавісніцкага” тэксту і была забароненая на BBC.
Таксама ў першую пяцёрку самых скандальных песень патрапілі “Kim”, якую Эмінем прысвяціў сваёй былой жонцы, і вострасацыяльная “Killing In the Name” гурта Rage Against The Machine (у арыгінальнай версіі кампазіцыі 17 раз выкарыстоўвецца слова “fuck”).
Паведамляецца, што ў апытанні, праведзеным брытанскай арганізацыяй Performing Rights Society (PRS), узялі ўдзел каля 2 тысяч меламанаў.
Фота: www.netdel.ru